top of page

Вялікая Айчынная вайна 

(22 чэрвеня 1941 — 9 мая 1945)

Вялікая Айчынная вайна 1941—1945 (22 чэрвеня 1941 — 9 мая 1945) — прынятая ў савецкай гістарыяграфіі назва вайны Савецкага Саюза супраць нацысцкай Германіі і яе еўрапейскіх саюзнікаў — ВенгрыіІталііРумынііСлавакііФінляндыі,Харватыі; важнейшая частка Другой сусветнай вайны (1 верасня 1939 — 2 верасня 1945). Працягвалася 1418 дзён і начэй.

У фінансаваных беларускай дзяржавай гістарычных выданнях тэрмін яшчэ выкарыстоўваецца, іншыя гісторыкі, у тым ліку такія прызнаныя спецыялісты, як Юрый Туронак і Юрый Грыбоўскі, выкарыстоўваюць больш нейтральны тэрмін «савецка-нямецкая вайна 1941—1945 гадоў».

У гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара, але нават залітая крывёй мільёнаў людзей, разрабаваная і напаўразбураная, краіна не здавалася. Праз многія дзесяцігоддзі памяць пра подзвіг народа, які ўнёс вялікі ўклад у Перамогу над фашызмам  – свяшчэнная.

Відэа

Усё пра Вялікую Айчынную вайну у Беларусі

bottom of page